Кобрынская карта ЕХБ «Хрыста дзеля» падарожнічае па цэрквам
Абласная моладзевая канферэнцыя цэркваў ЕХБ адбудзецца 7 кастрычніка ў Кобрыне. Тэмай канферэнцыі будзе дэвіз: «Хрыста дзеля» – каб больш людзей даведалася пра гэтую падзею, арганізатары запусцілі праект пад назвай “Карта”, паведамляецца на сайце часопіса “Крыніца жыцця”.
Карта Брэсцкай вобласці будзе перададзена з рук у рукі, з горада ў горад, па цэрквам ЕХБ з мэтай запрашэння на канферэнцыю «Хрыста дзеля».
Карта пачала свой шлях у Кобрыне. Да 7 кастрычніка яна павінна будзе вярнуцца сюды ж, да пачатку канферэнцыі. Карта ўжо пабывала ў Берасцейскіх цэрквах, Жабінцы і накіроўваецца далей на ўсход.
Арганізатары мерапрыемства абяцаюць цікавых спікераў, разнастайнасць музычнага служэння, семінары на надзённыя тэмы, новыя знаёмствы і зносіны са старымі сябрамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)