У Мінску Чырвонаму касцёлу забаранілі званіць у званы

працэсія Божага Цела_26

Напярэдадні паседжання ў Мінску Рады канферэнцый біскупаў Еўропы на Чырвоным касцёле на ахвяраванні парафіян былі ўсталяваныя электрычныя званы. Але званілі яны нядоўга – забараніў Мінгарвыканкам. Пра гэта падчас Святой Імшы 24 верасня распавёў пробашч касцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

“Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касцёлах у Мінску ёсць званы, і ім званіць не забараняюць. А касцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць”, — адзначыў у размове з карэспандэнтам Krynica.info святар.

Разам з тым у раёне Чырвонага касцёла вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі – адміністратыўныя. Кажа Надзея Гацак, жыхарка дома па вуліцы Ленінградскай, адной з бліжэйшых жылых вуліц да Чырвонага касцёла: “Выходзячы на балкон, было вельмі прыемна чуць званы, было нейкае адчуванне еўрапейскасці. Асабіста мне яны не перашкаджалі, а за зачыненымі вокнамі іх наогул не было чуваць”.

“Я лічу, што Мінску не хапае званоў”, — дадала яна, адзначыўшы, што не чула скаргаў на званы і ад суседзяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі