У Горках адзначылі свята Маці Божай Бялыніцкай (фотарэпартаж)

У Горках каталікі адзначалі 23 верасня парафіяльнае свята – абраза Маці Божай Бялыніцкай.

Горки
Адмысловым госцем адпустовай урачыстасці стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі, таксама да мясцовых вернікаў далучылі парафіяне з навакольных мястэчак і Бабруйска, якія прыехалі разам са сваімі святарамі.

Горки
Урачыстую адпустовую Імшу ўзначаліў біскуп Касабуцкі ў саслужэнні пробашча парафіі кс. Андрэя Кеўліча і гасцей у святарскім сане. У гаміліі, разважаючы пра сутнасць шанавання абразоў, біскуп падкрэсліў, што мэта свята ў гонар Бялыніцкай Маці Божай ці іншага абраза – не проста ўшанаванне канкрэтнай выявы, а магчымасць глыбей засяродзіцца на пабожных пачуццях, вызваліць у сваё свядомасці месца для думак, скіраваных да Бога.

Пасля Імшы вернікаў чакаў музычны падарунак – выступ гурта “Рэха”, а таксама святочны абед.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі