Выбары ў Германіі: страта галасоў традыцыйнымі партыямі і поспех папулістаў

150707161308_merkel_greece_summit_624x351_epa (1)

24 верасня ў Германіі прайшлі парламенцкія выбары, на якіх блок правацэнтрысцкіх партый “Хрысціянска-дэмакратычны саюз” / “Хрысціянска-сацыяльны саюз” (ХДС / ХСС) на чале з дзеючым канцлерам Ангелай Меркель заняў першае месца, набраўшы 33% галасоў .

Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) на чале з былым кіраўніком Еўрапарламента Марцінам Шульцам прыйшла другой, набраўшы 20,5%. Трэці вынік – у правых папулістаў з “Альтэрнатывы для Германіі” (АДГ): 12,6%. Таксама ў парламент прайшлі ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя (10,7%), былыя камуністы «Левыя» (9,2%) і «Зялёныя» (8,9%)

Кансерватары з блока ХДС/ХСС атрымалі адзін з горшых вынікаў у сваёй гісторыі. Пры гэтым больш за ўсё пацярпеў “Хрысціянска-сацыяльны саюз”, які паказаў горшы вынік ХСС з 1949 года. Аднак стратэгічныя мэты дасягнуты: рычагі ўлады засталіся ў руках Ангелы Меркель і яе блока, які цяпер чакаць складаныя перамовы па фармаванні ўрадавай кааліцыі, паведамляе DW.

Многія выбаршчыкі, якія раней галасавалі за Меркель, у гэты раз аддалі свае галасы правым папулістам, якіх часам абвінавачваюць у неанацызме, з “Альтэрнатывы для Германіі”, якая была створана ў 2013 годзе і стала папулярнай дзякуючы рэзкай антыімігранцкай рыторыцы. Разам з тым удзельнічаць ва ўрадзе партыя не будзе, усе іншыя партыі адмаўляюцца супрацоўнічаць з АДГ. Не дастанецца “Альтэрнатыва” і ролю лідара апазіцыі, бо сыходзяць у апазіцыю сацыял-дэмакраты, якія цяпер атрымаюць належныя лідару апазіцыі прывілеі, у тым ліку кіраўніцтва ў большасці камітэтаў бундэстага.

Дарэчы, гэтыя выбары таксама апынуліся правальнымі для левацэнтрыстаў, якія паказалі гістарычна нізкі вынік. У выніку, найбуйнейшыя партыі Германіі, якія кіравалі апошнія чатыры гады ў складзе “вялікай кааліцыі” (блок ХДС/ХСС і СДПГ), страцілі сумарна каля 14 працэнтных пунктаў.

Вярнуліся ў вялікую палітыку і лібералы са Свабоднай дэмакратычнай партыі, якія ў 2013 годзе не змаглі пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, каб трапіць у парламент. СвДП лічыцца натуральным саюзнікам кансерватараў, але гэтыя партыі не набіраюць неабходнай большасці ў бундэстагу для фармавання ўрада.

Насуперак песімістычным прагнозам палепшыць свае вынікі змагла партыя “Саюз-90″/”Зялёныя”, якія могуць стаць патэнцыяльнымі партнёрамі лібералаў і кансерватараў для фармавання кіруючай кааліцыі. Таксама ўмацавалі свае пазіцыі “Левыя”, аднак нават тэарэтычна для кааліцыі левых сілаў (СДПГ, «Левыя» і «Зялёныя») у Нямеччыне не хапае галасоў.

Адзіным рэалістычным сцэнаром сёння з’яўляецца кааліцыйны ўрад з ХДС/ХСС, лібералаў і “зялёных”, які з-за спалучэння колераў партый называецца “Ямайкай”. У гісторыі Нямеччыны такой кааліцыі на федэральным узроўні яшчэ не было. Мяркуючы па ўсім, патэнцыйным партнёрам будзе складана дамовіцца з-за істотных рознагалоссяў у іх партыйных праграмах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі