Менская царква «Віфлеем» запрашае ўсіх жадаючых на курсы «Сам-насам з Богам»

4

У кастрычніку ў мінскай царкве хрысціян-баптыстаў «Віфлеем», якая знаходзіцца па адрасе Гарэцкага 94, пачнуцца біблейскія заняткі «Сам-насам з Богам». Запрашаюцца ўсе жадаючыя, любога ўзросту, не залежна ад духоўнага стану, паведамляецца на сайце царквы.

Арганізатары курсаў «Сам-насам з Богам» сцвярджаюць, што гэта сапраўдная вучнёўская праграма, якая дапамагае людзям станавіцца сталымі, устойлівымі і ураўнаважанымі хрысціянамі. Галоўная іх задача – навучыць людзей жыць у блізкіх узаемаадносінах з Богам праз штодзённае чытанне, прымяненне, завучванне Святога Пісання і малітву.

Дэвіз заняткаў «Сам-насам з Богам» – гэта шлях, які вядзе да асабістага спазнання Ісуса. Гэта стыль жыцця блізкіх зносінаў з Ім у кожным дне. Гэта інструмент для вырошчвання вучняў і настаўнікаў.

Тэлефон для даведак і запісу: 8 (029) 630-30-11 – Алег Клютчэня

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі