Лукашэнка: я бязмерна паважаю Папу Рымскага

7237

У Беларусі не дзеляць людзей па нацыянальнасці і веравызнанні, кожны вольны сам выбіраць свой шлях да храма. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 верасня на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы.

“Мы стараемся праз сяброўства, паразуменне і цярпенне распазнаваць веліч і прыгажосць. Гэта тое, да чаго сёння заклікае не толькі яго Святасць Папа Рымскі, якога я бязмерна паважаю, але і духоўныя лідары практычна ўсіх сусветных канфесій”, – сказаў ён, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Паводле прэзідэнта, цяперашняя рада сведчыць пра тое, што Касцёл паказвае прыклад, якім шляхам трэба ісці, «каб хаця б наблізіцца да вырашэння тых цяжкіх застарэлых і новых канфліктаў, якія існуюць сёння ў свеце». «Ваша сход тут абавязвае нас да яшчэ большай адказнасці ў плане яднання нацыянальнасцяў і рэлігій», – сказаў ён.

“Перакананы, што важную ролю ва ўрэгуляванні канфліктаў, у выбудоўванні дыялогу паміж рознымі народамі і дзяржавамі, у аб’яднанні людзей могуць і абавязаны згуляць рэлігійныя канфесіі. Надышоў час, каб ваш голас быў настойлівым і яго пачулі ўсе палітыкі і дзяржаўныя дзеячы, ад якіх залежаць мір і бяспека на нашай планеце”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі