Папа Францішак: Сустрэча ў Мінску паспрыяе ўмацаванню лучнасці паміж еўрапейскімі біскупамі

Папа
Папа Рымскі Францішак скіраваў зварот да ўдзельнікаў пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы – каталіцкіх біскупаў з 45 краінаў.

Пленарнае пасяджэнне Рады распачалося 28 верасня ў Мінску.

У пасланні, якое даслаў Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін на імя старшыні прэзідыюма Рады кардынала Анджэло Баньяска, гаворыцца: «Святы Айцец дасылае сваё сардэчнае прывітанне ўдзельнікам пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і заахвочвае іх працягваць важную працу, мэта якой у тым, каб вызначыць шляхі пастырскага супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі з пашанай да адрозненняў і развіваючы ініцыятывы салідарнасці і братэрства. Яго Святасць жадае, каб гэтая сустрэча паспрыяла ўмацаванню повязяў адзінства і лучнасці паміж еўрапейскімі біскупамі, даючы новы адважны імпульс місіі Касцёла ў Еўропе, асабліва ў інтарэсах моладзі, каб дапамагчы ёй адкрыць у святле веры сваё ўласнае пакліканне ў хрысціянскай супольнасці і ў грамадстве. З такімі пачуццямі ён просіць вас надалей маліцца за яго і ахвотна ўдзяляе апостальскае благаслаўленне», паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі