Прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў узначаліў Імшу ў Мінску (фотарэпартаж)

28 верасня ў мінскай каталіцкай парафіі святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) адбылася святая Імша, якую ўзначаліў кардынал Марк Уэле з Канады, прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў.

Удзел у ёй узялі  ўдзельнікі пленарнага пасяджэння Рады канферэнцый біскупаў Еўропы, прадстаўнікі Праваслаўнай і Лютэранскай Цэркваў, дзяржаўных уладаў і простыя вернікі.

У гаміліі кардынал Уэле спыніўся на думцы аб тым, што яшчэ нядаўна “адным з апорных слупоў, які абагачаў еўрапейскую самасвядомасць, была Біблія, але ў сённяшнім лібералізаваным і секулярызаваным свеце яна забытая”.

“Агульная сям’я Касцёла цяпер выглядае пакінутай», – дадаў кардынал Уэле, падкрэсліўшы, што пануючая сёння культура з’яўляецца не хрысціянскай, а матэрыялістычнай і непрыдатнай да новай евангелізацыі.

«Калі мы жадаем, каб у новага пакалення была будучыня, мы павінны забяспечыць ім не толькі працоўныя месцы, але і асяродак, у якім будзе панаваць узаемная пашана і салідарнасць», – вызначыў іерарх з Канады моладзевыя прыярытэты Каталіцкай Царквы.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі