У Віцебску маці збівала дзіця за адмову маліцца і пасціцца

У Віцебску ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да маці, якая збівала, душыла і пагражала забойствам свайму дзіцяці-інваліду. Так глыбокая верніца спрабавала прымусіць дзіця маліцца гадзінамі і адмаўляцца ад ежы.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ст.186 КК Беларусі (пагроза забойствам), паведамілі ў пракуратуры Віцебска. Да якой канфесіі належыць жанчына, не паведамляецца. Але вядома, што яна працавала ў царкоўнай лаўцы і рэгулярна ўдзельнічала ў паломніцтвах.

Таксама пракуратура патрабуе прызнаць непаўналетняга патрэбуючым дзяржабарону і выключыць з сям’і.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі