Зверхнік УГКЦ у Мінску: Мы ўдзячныя Беларусі за стаўленне да Украіны

Шевчук
Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук 28 верасня падчас сустрэчы Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам звярнуў увагу за разважлівае стаўленне Беларусі да палітычнага жыцця Украіны.

«Вялікі дзякуй, што нават у сваёй прамове сёння ўспомнілі пра Украіну. Цэрквы Украіны – не толькі праваслаўныя, каталіцкія, але і пратэстанцкія, – імкнуцца зрабіць усё, каб мір, за які мы молімся, перамог. Мы молімся, каб гэтыя, вядомыя на ўвесь свет, мінскія дамоўленасці нарэшце былі выкананыя. Каб гэтыя прынцыпы, якія тут былі абвешчаныя, – прынцып пашаны да міжнароднага права, заклікі спыніць ваенныя дзеянні, вывесці замежныя войскі з Украіны, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць, – каб яны былі выкананыя ўсімі ўдзельнікамі гэтага працэсу», – падкрэсліў арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук, разважаючы пра тоеснасць стаўлення да канфлікту ва Украіне беларускага боку з хрысціянскімі прынцыпамі, паведамляе catholic.by.

«Украінская Грэка-Каталіцкая Царква з’яўляецца Царквой, якая заўсёды была са сваім народам. І сёння я тут для таго, каб не толькі ўдзельнічаць ў гэтай канферэнцыі, але таксама каб сустрэцца з нашымі братамі грэка-каталікамі Беларусі, іх падтрымаць і зрабіць усё для таго, каб узаемаразуменне і супрацоўніцтва паміж Цэрквамі было добрай будучыняй нашых краінаў, нашых народаў і нашых Цэркваў», – дадаў арцыбіскуп Шаўчук.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі