У Маскве адбылася канферэнцыя лютэран, прымеркаваная 500-годдзю Рэфармацыі
З 22 па 24 верасня ў саборы св. Пятра і Паўла ў Маскве праходзіла моладзевая канферэнцыя на тэму «Рэфармацыя: учора, сёння, заўтра», прымеркаваная да 500-годдзя Рэфармацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя людзі з лютэранскіх абшчын Гродна і Віцебска, паведамляецца на сайце гарадзенскай царквы.
Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 чалавек – прадстаўнікоў лютэранскіх абшчын з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Грузіі і Славакіі.
Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляліся сумеснае вывучэнне гісторыі Рэфармацыі, абмеркаванне гістарычных і тэалагічных нюансаў гэтага шырокага працэсу.
У першы дзень канферэнцыі спікерамі абмяркоўвалася тэма пра базу жыцця хрысціяніна, а менавіта пра тое, на якой падставе кожны чалавек будуе сваё жыццё і чаму лад жыцця, у падмурак якой людзі ставяць Бога, абсалютна не страціў сваёй актуальнасці. На наступны дзень разбіралі пытанні сучаснасці. Абмяркоўвалі тое, як Рэфармацыя, як духоўнае пераўтварэнне закранае кожнага з нас. Удзельнікі падзяліліся адзін з адным сваім бачаннем на гэты конт, пасля чаго ў капэле побач з саборам іх чакаў спектакль, падрыхтаваны лютэранскай абшчынай Смаленска. Спектакль пад назвай «Марцін Лютар» быў прысвечаны тэме сямейных каштоўнасцяў у жыцці хрысціяніна.
У ходзе завяршальнага трэцяга дня канферэнцыі ўдзельнікі разам з вернікамі абшчыны кафедральнага сабора прынялі ўдзел у нядзельным набажэнстве, на якім яны выканалі гімн канферэнцыі («Бог заклікаў нас з розных народаў»). Таксама ў другой палове дня адбылося і адзінае маладзёжнае міжканфесіянальная набажэнства, у якім разам з удзельнікамі канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых пратэстанцкіх плыняў Масквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)