Венгерскі эксперт: У выпадку аб’яўлення Каталоніяй незалежнасці яе можа чакаць лёс Косава
У выпадку аб’явы Каталоніяй незалежнасці ў аднабаковым парадку яе можа чакаць лёс Косава, – пра гэта ў каментары карэспандэнту Krynica.info заявіў старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута замежных справаў і гандлю Венгрыі Шандор Дзьюла Надзь, які спецыялізуецца на іспанамоўных краінах.
На яго думку, Іспанія прыме ўсе магчымыя меры, у тым ліку, ваенныя, дзеля таго, каб прадухіліць аддзяленне Каталоніі.
“Мы ўбачым больш крывавыя кадры ў параўнанні з тым, што ўжо бачылі. І гэта не азначае, што Іспанія адпусьціць Каталонію”, – сказаў ён.
“Гэта азначае, што міжнародныя перспектывы Каталоніі будуць падобныя на тыя, як зараз у Косава. Савет Бяспекі ААН відавочна не прызнае яе. Ні Вялікабрытанія, ні Францыя, ні Кітай, ні Расія не хочуць падобнага прэцэдэнту аднабаковага абвяшчэння незалежнасці ад такой буйной краіны, – падкрэсліў эксперт.
“Калі незалежнасць Каталоніі будзе аб’яўленая, то ў бліжэйшыя гады яна сутыкнецца са значным эканамічным крызісам. У іх не будзе доступу да адзінага рынку, а таксама да іспанскага рынку. Відавочна, што вырабленыя ў Каталоніі тавары будуць байкатавацца. Большасць міжнародных кампаній, офісы якіх размешчаныя у Барселоне, пакінуць яе. Турысты таксама не паедуць у рэгіён, дзе адбываюцца беспарадкі і сутыкненні, ім лягчэй паехаць на поўнач у Францыю або на поўдзень у Іспанію. Большасць еўрапейскіх краінаў не прызнае Каталонію, з ёй не будуць ладзіцца прамыя авіязносіны. Акрамя таго, людзі, якія наведалі Каталонію, не змогуць больш са сваім пашпартам наведаць Іспанію. Гэта азначае, што ў бліжэйшы час прамысловасць Каталоніі абрынецца, а сама яна сутыкнецца са значным эканамічным крызісам”, – дадаў Шандор Надзь.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)