Адвентысты адзначылі сусветны Дзень следапыта

2

16 верасня  асаблівы дзень для адвентысцкіх падлеткаў ва ўсім свеце. Менавіта ў гэты дзень сусветная царква Адвентыстаў Сёмага Дня адзначыла Дзень следапыта. Юным следапытам давалася магчымасць у гэты дзень самастойна правесці набажэнства ў сваіх памесных супольнасцях, паведамляецца на сайце Беларускага ўніёна цэркваў.

Падобнай практыкі прытрымліваюцца і ў Беларусі, а ў мінскай царкве па вуліцы Васняцова гэта мерапрыемства праходзіла ўпершыню. Уся другая частка ранішняга набажэнства была падрыхтавана следапытамі. Прапаведаваў юны следапыт Міхаіл Онкін .

1

Падобнае мерапрыемства не пакінуў без увагі кіраўнік Беларускага уніёна цэркваў, Вячаслаў Бучнеў, які таксама звярнуўся да прысутных з прывітальным словам.

Пасля набажэнства ўсіх следапытаў, уключаючы гасцей, чакаў святочны абед і сяброўскія зносіны.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі