Бацькі-каталікі зніклага хлопчыка моляцца аб яго знаходжанні і заклікаюць да малітвы

Максим
Бацькі зніклага 16 верасня ў Белавежскай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка, абвешчанага ў міжнародны вышук, да якога далучыўся Інтэрпол, апавядаюць аб тым, што моляцца, каб Максім знайшоўся ў Польшчы.

Нядаўна з’явілася інфармацыя аб тым, што падобнага да Максіма хлопчыка бачылі на трасе ў прыгранічным раёне Польшчы. Таму бацькі Максіма моляцца, каб гэта быў менавіта ён, паведамляе katolik.life.

Хлопчык з аграгарадка Новы Двор ў Свіслацкім раёне, які сыйшоў ўвечары ў лес за грыбамі і дадому не вярнуўся, і пошукамі якога займаюцца 3 тысячы валанцёраў, вайскоўцы, міліцыя, МНС, не мае сваякоў у Польшчы, але кожную нядзелю хадзіў з бацькамі на святую Імшу на польскай мове, мае пэўны запас польскіх словаў.

Аб зніклым хлопчыку моляцца таксама чытачы сайта Katolik.life.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі