Біскуп ХВЕ заклікаў да разумнага стаўлення да грошаў

6

На працягу кастрычніка па ўсёй краіне праходзяць святочныя набажэнствы пратэстанцкіх цэркваў, прысвечаныя святу Жніва. Гэта асаблівыя сходы, на якіх ключавым момантам з’яўляецца здзяйсненне малітвы падзякі.

У менскай царкве ХВЕ «Благадаць» Дзень падзякі адбыўся 8 кастрычніка. У гэты дзень Віктар Бейня, рэгіянальны пастар царквы, адзначыў: «Сёння тут няма абыякавых людзей, выпадковых. Мы дзякуем Бога за матэрыяльнае, фізічнае, тое, чым мы карыстаемся, жывучы на зямлі. Мы маем хлеб, слава за гэта  Госпаду».

8

Сяргей Цвор, біскуп Аб`яднанай царквы ХВЕ у Рэспубліцы Беларусь, сказаў: «Мы сёння тут, каб пакланіцца Богу. Хай імя Господа будзе праслаўлена і дабраславёна. Мы дзякуем Бога за духоўныя каштоўнасці і зямныя. І тое і тое каштоўна. За гэта мы павінны славіць Бога. У жыцці ёсць розныя сітуацыі. Пісанне заклікае нас дзякаваць за ўсё».

Служыцель падкрэсліў, што часам Бог дапускае часы крызісу, каб выявіць нашу сапраўдную сутнасць і пасля змяніць нас:

У багацці людзі схільныя забываць Божыя запаведзі і пастановы. Сэрца чалавека пышыцца, ён лічыць, што сам усяго дамогся, яго «я» становіцца на першае месца. Чалавек забывае Госпада і не заўважае, як пачынае служыць іншым багам.

7

Біскуп заклікаў да разумнага стаўленні да грошаў, адзначыўшы, што багацце само  па сабе – не грэх:

– Мы павінны дабраслаўляць сваіх дзяцей, унукаў, пакідаць ім спадчыну, праяўляць клопат. Але важна памятаць, што грошы не павінны панаваць над намі. Ісус Хрыстос перасцерагае ад любазьдзірства, кажучы, што жыццё чалавека не залежыць ад багацця  яго маёмасьці.

5

У набажэнстве царквы ХВЕ «Узнясенне» Баранавіч прынялі ўдзел хор, моладзь і дзеці нядзельнай школы. Хрысціяне ўзнеслі малітву падзякі Богу за багаты ўраджай хлеба, ваду, багацце пладоў. У гэты дзень пастар Ігар Капейка прапаведаваў на тэму «Абарані жніво Гасподняе».

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі