У Беларусі не будзе ні хатніх родаў, ні бэбі-боксаў

000022_1507712647_big

У Беларусі не будзе ўкаранёна сістэма хатніх родаў, заявіла на прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан.

«Чым больш родаў на хаце, тым больш няшчасцяў. Роды павінны праходзіць у медустановах, пад кантролем кваліфікаванага персаналу», — сказала яна, заклікаўшы паставіць кропку ў абмеркаванні тэмы хатніх родаў, перадае БелТА.

Таксама Алена Богдан распавяла пра мінусы стварэння бэбі-боксаў. Так, паводле яе, у краінах, дзе бэбі-боксы створаны, не адбылося зніжэння колькасці выпадкаў, калі нованароджаных выкідваюць на вуліцу. Акрамя таго, адзначыла яна, кожнае дзіця мае права ведаць, адкуль ён родам, хто яго бацькі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі