Абвінавачаная ў пагрозе забіць сына жыхарка Віцебска «лячыла» яго ад апантанасці

19dc5d10fe8a3948e289ed703a70b3ee

Прыхаджанка аднаго з праваслаўных храмаў на віцебскіх Поўднях, якую абвінавачваюць у пагрозе забойствам свайму 10-гадоваму сыну-інваліду, лечыцца ў абласным клінічным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі ў пасёлку Віцьба недалёка ад Віцебска.

Жанчыну абвінавачваюць у тым, што яна збівала хлопчыка за тое, што той нібыта не хацеў маліцца і пасціцца: 30 ліпеня яна схапіла сына, ударыла кнігай па галаве і галавой — пра драўляную парту. Затым нанесла каля пяці удараў шкляным слоікам па галаве, паваліла на падлогу, села зверху. Пасля гэтага, абхапіўшы за шыю рукамі, душыла дзіцяці і пагражала яму забойствам. Сама жанчына усё адмаўляе, перадае TUT.by.

Па словах знаёмых, абвінавачаная летам падзарабляла ў царкоўнай лаўцы, але афіцыйна працаўладкаваная не была, толькі падмяняла супрацоўніка. Сама яна інвалід, як і яе старэйшы дзесяцігадовы сын. З няверуючым мужам жанчына не была ў разводзе, але фактычна з сям’ёй ён не жыў, часам наведваў жонку і дзяцей.

Абвінавачаная распавядала, што старэйшы сын рос хваравітым, вельмі часта крычаў, капрызіў. Лекары ставілі яму дыягназ «гіперактыўнасць». А з сямі гадоў жанчына стала заўважаць у сына прыступы «апантанасці». Паводле яе, у хлопчыка раптам з’яўлялася агрэсія, у першую чаргу, накіраваная на маці — як на чалавека, які ходзіць у храм. Дзіця падчас такіх прыступаў білася ў істэрыцы, магло сябе пакалечыць, і ў яго з’яўлялася зусім не дзіцячая сіла, і маці нібыта спрабавала стрымліваць сына, каб ён не пакалечыўся і не нашкодзіць іншым. Лячыць яго жанчына спрабавала, вазіўшы на «адчыткі» па манастырах. Аб збіцці сына за адмову ад малітвы і посту, па яе словах, паведаміў муж, які не верыў у апантанасць і ўбачыў, як жанчына прыціснула сына да падлогі ўсім целам і ўтрымлівала ў такім становішчы. Пры гэтым неўзабаве ён сам стаў сведкам прыступу апантанасці ў сына, пасля чаго забраў заяву пра развод.

Зараз хлопчык жыве з бацькам. Ён ходзіць на заняткі ў школу, здаровы. Улады ж рыхтуюць дакументы на адабранне дзіцяці з сям’і. Абодвум бацькам пагражае пазбаўленне бацькоўскіх правоў, дзіця чакае дзіцячы дом.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі