Кіраўнікі дзяржаў СНД заявілі аб падтрымцы сям’і
11 кастрычніка ў Сочы (Расія) прайшло чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Прэзідэнты падпісалі шэраг дакументаў, накіраваных на пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці СНД.
У прыватнасці, яны прынялі Заяву аб падтрымцы інстытуту сям’і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Расеі як дзяржаве, якая старшынюе ў Садружнасці, даручана распаўсюдзіць тэкст Заявы ў ААН, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях, паведамілі ў Выканкаме СНД.
У дакуменце падкрэсліваецца важнасць выпрацоўкі эфектыўных арганізацыйна-прававых, эканамічных і інфармацыйна-асветніцкіх мер, накіраваных на фарміраванне спрыяльных умоў для стварэння сям’і, аховы здароўя маці і дзіцяці, развіцця інстытута ўсынаўлення, падтрымкі маладых бацькоў, клопату пра старэйшыя пакаленні.
Акрамя таго, у заяве ідзе гаворка пра неабходнасць узаемадзеяння ў вырашэнні праблем, звязаных з гвалтам у сям’і, парушэннем правоў дзіцяці, а таксама па пытаннях прафілактыкі, прадухілення і расследавання злачынстваў у адносінах да дзяцей, зніжэння дзіцячай смяротнасці, павышэння ўзроўню культуры выхавання.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)