Пенсіянерка прыехала ў мінскую царкву па бясплатную ежу і скрала кашалёк

prnoapromlroУ Мінску па падазрэнні ў выкраданні асабістых рэчаў у вернікаў сталічных цэркваў затрыманая 64-гадовая жыхарка Дзяржынскага раёна, раней судзімая за аналагічныя злачынствы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, пенсіянерка прыехала ў адну з мінскіх цэркваў па бясплатныя прадукты, але ў той дзень іх не раздавалі. Тады жанчына скрала з пакінутай на падлозе без нагляду торбы гаманец з 270 рублямі, грошы забрала, а гаманец выкінула ў сметніцу.

Аналагічныя факты крадзяжу зарэгістраваныя і ў іншых цэрквах Мінска.

У дачыненні да пенсіянеркі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 (Крадзеж) КК.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі