Сакрэтамі дзявочага шчасця падзеляцца ў менскай царкве «Віфлеем» ЕХБ

1

 

Жаночы вечар адбудзецца 27 кастрычніка ў мінскай царкве ЕХБ «Віфлеем». Пачатак у 18.0о. Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх жадаючых, паведамляецца на сайце царквы.

Дэвіз вечара «Прыгожай быць не забароніш». У гасцях чакаецца Ганна Несын-Стрыгоцкая, Юлія Ключкіна, якія падымуць такія пытанні, ці магчыма быць шчаслівай і прыгожай, калі ты проста пагружана ў дынамічную сістэму, у якой усе і ўсё пераменліва? Як жыць з адкрытым сэрцам, калі так шмат непрыязнасці? Як быць шчаслівай і прыгожай, калі вакол такая зменлівасць і хісткасць? Як выстаяць на тым евангельскім шляху, які мы абралі — шляхі веры, любові, жыцця — дарогі Хрыста.

Запіс папярэдняя абавязковая:
Viber +375293683458
або +375291214342

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі