З Беларусі спрабавалі вывезці стогадовую ікону

11.10.3

Грамадзянін Беларусі, які рухаўся ў Польшчу праз пункт пропуску «Бераставіца», спрабаваў вывезці з краіны выраблены 100 гадоў таму абраз. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Едучы па «зялёным» калідоры на легкавым аўтамабілі ў якасці пасажыра, ён паведаміў, што не перамяшчае падлягаючыя абавязковаму дэклараванню тавары. Але пры правядзенні кантролю ў яго багажы быў выяўлены размаляваны пазалочаны абраз Божай Маці ў ківоце, які выраблены ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў і з’яўляецца культурнай каштоўнасцю.

Абраз канфіскаваны да рашэння суда, распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 14.5 КаАП.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі