У час Дзядоў каталіцкія святары наведаюць могілкі пад Мінскам

Дзяды
З нагоды Дня ўспаміну ўсіх памерлых (2 лістапада) каталіцкія святары дэканату «Мінск-Усход» будуць наведваць могілкі і маліцца за памерлых у Мінску і Мінскім раёне.

Візітація на Чыжоўскія могілкі адбудзецца 28 кастрычніка (у 12.00 святар будзе ля галоўнага ўваходу), паведамляе catholic.by.

4 лістапада ў 11.00 – Міханавічы (святар будзе чакаць сваякоў памерлых ля галоўнага ўваходу), 28 кастрычніка і 4 лістапада ў 11.00 – Калодзішчы, 29 кастрычніка ў 15.00 – Гатава, 29 кастрычніка ў 14.00 – Сініло, 5 лістапада ў 15.00 – Козыраўскія могілкі, 28 кастрычніка ў 12.00 – Каралішчавічы, 29 кастрычніка ў 13.00 – Лошыцкія могілкі, 2 лістапада ў 18.00 – гарадскія могілкі ва Ўруччы, 1 лістапада ў 18.00 – Копішча, 4 лістапада ў 12.00 – м-н Сокал, 29 кастрычніка ў 14.00 – Аколіца, 28 кастрычніка ў 10.00 – Астрашыцкі гарадок, 28 кастрычніка ў 12.00 – Забалаць, 28 кастрычніка ў 13.00 – вёска Малінаўка, 4 лістапада ў 14.00 – Каралёў Стан.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі