У санктуарый у Шуміліна вярнулася фігура Маці Божай Фацімскай

Шумилино
У Шуміліна блізу Віцебска 13 кастрычніка, у 100-ую гадавіну апошняга Фацімскага аб’яўлення Маці Божай, каталікі разам з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам ушанавалі вяртанне ў мясцовы санктуарый фігуры Маці Божай.

Напярэдадні, 12 кастрычніка, у марыйным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе завяршылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па Віцебскай дыяцэзіі, якая доўжылася цягам года, паведамляе catholic.by.

“Гэтая перэгрынацыя, а таксама прысвячэнне Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Фацімскай, што здзейсніў біскуп Віцебскі падчас сёлетніх ўрачыстасцяў у Браславе, спрыяла больш глыбокаму разважанню над тэмай гэтага фацімскага года: «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання»”, – кажа кусташ санктуарыя а. Анджэй Юхневіч ОМІ.

Падчас святой імшы з урачыстай нагоды біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разважаў у гаміліі над праблемай пакаяння ў святле фацімскага паслання, заклікаючы вернікаў да навяртання і перамены свайго жыццця, у тым ліку, – праз малітву на Ружанцы.

Пасля Імшы вернікі разам з біскупам і святарамі прайшлі ў працэсіі, на чале якой неслі фігуру Маці Божай Фацімскай, молячыся Ружанцам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі