Епіскап Веніямін арганізаваў маштабную сустрэчу з жонкамі святароў
У Барысаве 15 кастрычніка, з нагоды праваслаўнага свята Пакрову і свецкага Дня маці, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін сустрэўся з матухнамі – жонкамі клерыкаў.
Такая сустрэча была зладжаная ў Барысаўскай епархіі ўпершыню і прайшла ў жаночым манастыры святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань, паведамляе borisoveparhia.by.
Больш за 50-і матухнаў рознага ўзросту прыехалі ў манастыр для жывой гутаркі з уладыкам Веніямінам. Вырашана было зрабіць такія сустрэчы традыцыйнымі і назваць іх «Пакроўскія Сустрэчы».
Епіскап Веніямін здзейсніў памінальную літыю ля магілы нядаўна забітай першай ігуменні манастыра Васілісы (Мядзведзь). Пасля ў галоўным храме манастыра было адслужанае набажэнства Божай Маці.
Пасля выконваючая абавязкі ігуменні манастыра інакіня Іна запрасіла ўсіх у манастырскую трапезную на чаяванне і пачастунак.
Матухны мелі магчымасць задаць уладыку цікавячыя іх пытанні, падзяліцца сваімі радасцямі і перажываннямі. Тым жонкам святароў, у якіх у гэтым годзе нарадзіліся дзеці, уладыка Веніямін ўручыў падарункі – грошы. Кожная матухна атрымала з рук уладыкі ружу і сувенір.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)