Бабруйскі аддзел архітэктуры раіць знесці савецкую прыбудову да касцёла

3ц43ц4

Аддзел архітэктуры Бабруйскага гарвыканкама рэкамендуе знос савецкай прыбудовы да касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, які з’яўляецца помнікам архітэктуры. Пра гэта на прэзентацыі генплана горада 17 кастрычніка заявіў галоўны архітэктар горада Артур Дарашкевіч.

Аднак, паводле яго, канчатковае рашэнне не ў кампетэнцыі аддзела. «Гэта спрэчка суб’ектаў гаспадарання, і вырашаецца не намі», – адзначыў ён, паведамляе «Бобруйский курьер».

Нагадаем, што касцёл быў пабудаваны ў 1906 годзе. У 1968 году фасад храма быў забудаваны пяціпавярхоўкай, у якой размясцілася адміністрацыя Бабруйскага будаўнічага камбіната (з 2012 года – ААТ «Бабруйскбудкомплекс»). Не так даўно «Бабруйскбудкомплекс» быў прызнаны банкрутам. Прадпрыемства будзе ліквідавана да верасня 2018 года.

Адміністрацыя горада мяркуе выставіць будынак на аўкцыён, прапаноўваючы прыходу паўдзельнічаць у ім на агульным умовах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі