Жодзіна запрашае хрысціянскіх музыкаў на сустрэчу-заняткі

Грай
У Жодзіне з 4 па 6 лістапада пройдзе другая сустрэча хрысціянскіх музыкаў «Грай Пану».

Гэта адмысловая музычная майстэрня для тых, хто займаецца музыкай, праслаўляючы Бога.

Увесну з ініцыятывай такіх сустрэчаў выступілі ўдзельнікі евангелізацыйнага праекта «Рыбы», якія і правялі першую сустрэчу 10-12 сакавіка.

“Мэта заняткаў – абмен досведам і павышэнне прафесійнага ўзроўню музыкаў”, – кажа ўдзельнік гурта «Рыбы» Віталь Грышкевіч.

Падчас майстэрні асобныя заняткі праводзяцца з вакалістамі, а таксама па групах – з барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі.

Зарэгістравацца на ўдзел у сустрэчы можна тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі