На выбарых у Чэхіі і Японіі перамаглі правыя партыі
На парламенцкіх выбарах у Чэхіі 20-21 кастрычніка і ў Японіі 22 кастрычніка перамогу святкавалі прадстаўнікі правых партый.
У Чэхіі ў парламент прайшло 9 партый, найбольш галасоў з іх атрымала ліберальна-папулісцкая партыя “АНО 2011” (уваходзіць у Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу) – 29,6% (на 11% больш, чым на мінулых выбарах). Другое месца ў Грамадзянскай дэмакратычнай партыі (Альянс кансерватараў і рэфармістаў Еўропы) – 11,3% (+3,6%), трэцяе ў Чэшскай пірацкай партый – 10,8% (+8,1%).
Ультраправая “Свабода і прамая дэмакратыя” (Рух за Еўропу нацыяй і свабоду) набрала 10,6% галасоў, Камуністычная партыя Багеміі і Маравіі (Еўрапейскія аб’яднаныя левыя/Лева-зялёныя паўночных краін) – 7,8% (на 7,2% менш), Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя (Партыя еўрапейскіх сацыялістаў) – 7,3% (-13,1%).
Партыі, якія ўваходзяць у Еўрапейскую народную партыю, атрымалі адпаведна: Хрысціянскі і дэмакратычны саюз – Чэхаславацкая народная партыя – 5,8% (-1%), ТОП 09 – 5,3% (-6,7%), “Бургамістры і незалежныя” – 5,2% (новая партыя).
У суме левыя парламенцкія партыі (камуністы і сацыял-дэмакраты) набралі 20,3% галасоў (па выніках выбараў 2013 года было 35,37%), правыя (лібералы, хадэкі, кансерватары, ультраправыя) – 67,8% (было 52,06%).
Таксама перамаглі права-кансерватыўныя сілы на выбарах у Японіі. Тут кіруючая кааліцыя ў складзе нацыянал-кансерватыўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі і кансерватыўна-будысцкай партыі атрымала 225 дэпутацкіх месцаў з 289.
У ліберальнай кааліцыі “Партыі надзеі” і “Ніпон Ішын но Кай” у суме 20 месцаў, у кааліцыі Канстытуцыйна-дэмакратычнай, Японскай камуністычнай і Сацыял-дэмакратычнай партый – 19.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)