У віцебскім Доме састарэлых асвяцілі каталіцкую капліцу
Каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка асвяціў капліцу ў Доме састарэлых у Віцебску.
Удзел ва ўрачыстасці таксама ўзялі канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, пробашч парафіі святога Антонія кс. Вячаслаў Барок, а таксама вікарый гэтай парафіі кс. Аляксей Ляшко, які апякуецца капліцай, паведамляе catholicnews.by.
За набажэнстам маліліся манахіні, якія нясуць служэнне ў парафіі і апякуюцца састарэлымі, супрацоўнікі сацыяльнай установы, валанцёры і самі насельнік.
Вітаючы прыстуных напачатку святой Імшы, кс. Аляксей Ляшко падзякаваў кіраўніцтву Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў за магчымасць адкрыць тут каталіцкую капліцу: “Мы жывём у свецкай дзяржаве, і вось у дзяржаўнай установе, у Доме састарэлых з’явілася магчымасць адкрыць каталіцкую капліцу святога Яна Божага. Тут зараз пражывае каля шасцісот чалавек, з якіх католікаў чалавек пятнаццаць-дваццаць”.
“Без веры няма сэнсу чалавечага цярпення. А з Езусам нават смерць не з’яўляецца страшнай. Гэта брама, пераход у іншы свет”, – дадаў біскуп Віцебскі, перш чым асвяціць алтар і сцены капліцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)