Мітрапаліт Кандрусевіч: Ружанец з’яўляецца нашай духоўнай зброяй
У Магілёве ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава 21 кастрычніка адбыўся Ружанцовы кангрэс.
Арганізатарамі Кангрэса выступілі айцы дамінікане з Магілёва. Да ўдзелу былі запрошаны святары, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі групаў «Жывога Ружанца» з усіх дыяцэзіяў, а таксама ўсе, хто пажадаў «нанова запалаць апостальскай руплівасцю і стаць евангелізатарамі — найперш праз уласнае навяртанне і малітву, а таксама праз заахвочванне іншых да гэтай незвычайнай малітвы», паведамляе catholic.by.
З дакладам «Развіццё ружанцовай малітвы і актуальнасць вучэння папы Льва XIII у яго дванаццаці ружанцовых энцыкліках» выступіў а. доктар Анджэй Белят ОР, з дакладам «Важныя аспекты апостальскага ліста Яна Паўла ІІ Rosarium Virginis Mariae у перспектыве пяці ўмоваў малітвы на Ружанцы» – а. Раман Шульц ОР, з дакладам «Ружанцовая малітва і справы Міласэрнасці ў жыцці благаслаўлёнага Барталамея Лонга, дамініканскага тэрцыярыя» – сястра Юлія Шэдзько Ops, з дакладам «Значэнне і неабходнасць ружанцовай малітвы, паказаныя ў фацімскіх аб’яўленнях» – сястра Марыя Емяльянчык ОР.
Кангрэс завяршыўся святой Імшой, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
«Ружанец з’яўляецца нашай духоўнай зброяй. Марыя, як Каралева неба і зямлі, камандуе легіёнамі анёлаў і святых і таксама дапамагае нам, грэшнікам. Яе апека з’яўляецца вельмі моцнай. Таму Ружанец – гэта значна больш, чым толькі рэха біблійных гісторый. Гэта наша сіла», – падкрэсліў мітрапаліт Кандрусевіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)