«Ноч расстраляных паэтаў» і «Дзяды»: апазіцыя рыхтуецца ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму

Дзяды 7

Увечары 29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам па ініцыятыве «Маладога фронту» пройдуць начныя чытання. Гісторыкі, літаратары і музыкі будуць чытаць творы беларускіх паэтаў, якія былі расстраляныя 80 гадоў таму, у ноч на 30 кастрычніка 1937 года, ва ўнутранай турме НКВД у Мінску.

У тую ноч былі забітыя больш за 100 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў, у тым ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Платон Галавач, Янка Нёманскі і іншыя. Мяркуецца, што пасля іх целы адвезлі ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

Палітык Мікалай Статкевіч у Facebook мае намер правесці «Ноч расстраляных паэтаў» каля будынка КДБ у Мінску. «Не трэба сцягоў і лозунгаў. Бо забітыя хадзілі пад рознымі сцягамі, натхняліся рознымі лозунгамі. Вазьміце толькі свечкі або знічы. Мы прыйдзем, каб успомніць пра нашых забітых каля месца іх забойства, каб нашчадкі катаў ведалі, што нішто не будзе забыта. Каб трагедыя 1937 года больш ніколі не магла паўтарыцца на нашай зямлі», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

А Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ падала ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам заяўку на правядзенне 5 лістапада традыцыйнага шэсця і мітынгу ў Курапатах, прысвечаных Дню памяці продкаў — «Дзяды», паведамляе pieramoha.org. Звычайна шэсце праходзіць ад Гадзіннікавага завода па праспекце Незалежнасці і іншымі вуліцамі да ўрочышча «Курапаты». Традыцыйна збор удзельнікаў пачынаецца а 10:30.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі