«Шторм»: у Мінску адбудзецца сусветная прэм’ера фільма пра Рэфармацыю (відэа)

Прыгодніцкі гістарычны фільм «Шторм: палаючы ліст» выходзіць на беларускія кінаэкраны з 27 кастрычніка. Гэтая нідэрландская стужка 2017 года ў захапляльны спосаб распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны. Аб чым жа кіно?

Як адзначае Kinakong.by, Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.

ШТОРМФільм адметны тым, што выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Фільм агучаны беларускімі акцёрамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам».

У гледачоў будзе магчымасць таксама даведацца больш пра два вялікія юбілеі гэтага году: 500-годдзе Рэфармацыі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і Бібліі Францыска Скарыны. На прэм’еры фільма кожнаму гледачу абяцаюць падарункі.  А таксама будзе магчымасць надрукаваць «палаючы ліст» уласнымі рукамі разам з Францішкам Скарынам!

Прэм’ера фільма адбудзецца 27 кастрычніка ў кінатэатры «Масква». Кіно таксама будзе ісці ў кінатэатрах «Беларусь», «Аўрора» і кінатэатрах сеткі Silverscreen. Квіткі можна набыць тут: afisha.tut.by/film/belaruskiya_uikendy/

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі