Мінскай царкве ХВЕ «Гефсіманія» споўнілася 25 гадоў

5

Царква ХВЕ «Гефсіманія» Мінска 22 кастрычніка адзначыла сваё 25-годдзе. У красавіку 1992 года адбылося першае воднае хрышчэнне, у чэрвені гэтага ж года быў праведзены членскі сход. На працягу васьмі гадоў яе вернікі здымалі для правядзення набажэнстваў памяшканне ў мінскім Палацы прафсаюзаў. У жніўні 1998 года служыцелі набылі будынак па вул. Баграціёна, 51., па адрасе якому царква размяшчаецца і зараз, паведамляецца на сайце царквы.

7

«Гефсіманія» з’яўляецца адной з пратэстанцкіх пяцідзесятніцкіх цэркваў Мінска. Яна налічвае каля 500 вернікаў, а таксама каля 250 дзяцей, якія наведваюць нядзельную школу. Царква пачала сваё існаванне ў 1992 годзе пасля правядзення шэрагу эвангэлізацыйных служэнняў. Старэйшым пастарам царквы  з’яўляецца Мікалай Стасілевіч.

8

За 20 гадоў вернікі царквы вялі працу з людзьмі пэўных катэгорый: спачатку з людзьмі з парушэннем слыху, а затым з тымі, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Шмат хто з заключаных, каму прапаведавалася Слова Божае, сталі звяртацца да Бога. Вызваляючыся, яны пачалі папаўняць шэрагі мінскай царквы. Таксама ў апошні час стала актыўна развівацца служэнне сярод глухіх. З’явілася нядзельная школа для гэтай катэгорыі людзей.

6

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі