Беларускамоўныя іспанка і расіянін прачыталі свае вершы для паэтычнага флэшмоба
Анхела Эспіноса Руіс жыве ў Іспаніі і піша вершы на беларускай мове, якую пачала вывучаць самастойна і працягнула на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. А паэт Аляксей Арцёмаў жыве ў горадзе Тула і таксама калісьці вывучыў беларускую мову, каб пісаць на ёй свае творы. Гэтыя літаратары сталі першымі замежнымі ўдзельнікамі паэтычнага флэшмоба, які праходзіць у падтрымку рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».
Свой верш «Хацела» Анхела Эспіноса запісала на відэа і размясціла на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Сама яна прызнаецца, што вывучыла беларускую мову для таго, каб знайсці сябе як літаратара і чалавека. «Калі з’явіўся шанец падтрымаць праект «Чытаем па-беларуску з velcom» я была неверагодна рада і адразу пагадзілася. Хачу сказаць удзельнікам, каб не баяліся быць сабой. Літаратура дапамагае нам у гэтым, і гэтай магчымасцю трэба скарыстацца», – кажа ў сваім відэапасланні Анхела Эспіноса.
Да Анхелы таксама далучыўся беларускамоўны паэт з Тулы Аляксей Арцёмаў. Пісаць вершы на беларускай мове ён пачаў у 2000 годзе. У падтрымку ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» Аляксей прачытаў свой верш «Ляці, валавока». «Асабіста для мяне беларуская мова пачалася з твораў Уладзіміра Караткевіча і Максіма Багдановіча. Я падтрымліваю удзельнікаў конкурсу і жадаю кожнаму знайсці менавіта сваю кнігу» – распавёў Аляксей Арцёмаў.
Сваімі відэа Анхела і Аляксей падтрымалі паэтычны флэшмоб, які раней пачалі гульцы футбольнага клуба «Мінск», удзельнікі дзіцячага «Еўрабачання» Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, пераможца конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка» Уладзіслаў Пракапенка. Усе яны запісалі на відэа адзін з твораў беларускай літаратуры і словы падтрымкі ўдзельнікам рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». Любы жадаючы можа таксама падтрымаць юных удзельнікаў конкурсу і запісаць відэа, у якім чытае беларускі верш або прозу.
Першы этап конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7-8 класаў праходзіць у сацыяльных сетках да 30 лістапада. Удзельнікі запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты, прымуць удзел у рэгіянальных этапах. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)