Біскуп Дзям’янка: Няхай вашы сябры бачаць ружанец у вашай руцэ
У Брэсце ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа 28 кастрычніка адбылася сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пад тэматычным дэвізам «Маральна-этычныя каштоўнасці сучаснага католіка».
Тэмай дыскусіяў і канферэнцыяў сталі мэты, цяжкасці і выпрабаванні сучасных маладых каталікоў, якім кс. Дзмітрый Дубовік прапанаваў выпрацаваць “алгарытм напаўнення свайго сэрца любоўю да Бога”, паведамляе catholic.by.
Удзельнікі сустрэчы сталі сведкамі шлюбу ў касцёле, пасля чаго, разважаючы аб сутнасці шлюбу, святар падкрэсліў, што “мужчына і жанчына да алтара ідуць паасобку, а, атрымаўшы сакрамэнт, становяцца адным цэлым ажно да смерці”. Таксама святар заклікаў да барацьбы з брудам, абыякавасцю і грахом, якія сталі нормай сярод моладзі.
Для моладзі быў арганізаваны «сюрпрыз» – завітаў мастак-карыкатурыст. Кожны з удзельнікаў змог атрымаць на памяць аб сустрэчы свой смешны партрэт.
Увечары адбылася святая Імша для моладзі, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка. «Хачу заахвоціць вас не выпускаць з рук ружанец. Няхай ён будзе для вас крыніцай сілы, на якую ўказвае Марыя. Навучыце ружанцовай малітве сваіх сяброў. Няхай яны бачаць ружанец у вашай руцэ. Гэта прыгожы, пераканаўчы прыклад, сведчанне, якое застаецца на ўсё жыццё і з’яўляецца дзейсным пераказам веры», – падкрэсліў біскуп.
Напрыканцы сустрэчы адбыўся канцэрт хрысціянскага моладзевага гурта “OPEN” з Гродна.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)