Мітрапаліт Кандрусевіч: Словы “ідзіце і навучыце ўсе народы” тычацца ўсіх

именины
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 28 кастрычніка ўзначаліў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле ў дзень успаміну святых Cымона і Юды Тадэвуша – дзень сваіх імянінаў.

Павіншаваць мітрапаліта Кандрусевіча прыехалі шматлікія прадстаўнікі духавенства, кансэкраваныя асобы і вернікі, паведамляе catholic.by.

“Больш за 30 гадоў гэтыя святыя ахвярна служылі справе абвяшчэння Евангелля і збаўлення людзей, не баючыся пераследу і нават смерці. Што ім дапамагала ў гэтым? Адказ адзін – любоў да Езуса Хрыста, які збавіў чалавецтва, і адчуванне таго, што без пазнання Божай праўды людзі не дасягнуць вечнасці”, – падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч у гаміліі.

“Езус сказаў сваім вучням, у тым ліку і святым апосталам Сымону і Юду Тадэвушу: “Я выбраў вас і паслаў, каб вы прынеслі плён і каб ваш плён трываў”. Гэтыя ж самыя словы Ён кажа і нам. Моцаю сакрамэнту хросту мы ўсе ўключаны ў Хрыста і з’яўляемся Яго апосталамі. Таму і нас тычацца  Яго словы: ідзіце і навучыце ўсе народы”, – дадаў мітрапаліт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі