Бесхацінец 14 гадоў правёў на вуліцы і ў турмах, пакуль не знайшоў Новы Запавет (відэа)

Аляксандр Малчанаў амаль 14 год ён правёў то на вуліцы, то ў турмах. Дом, які калісьці застаўся ад бацькоў, ён прапіў і стаў жыць, дзе давядзецца: у падвалах, вагончыках, на гарышчах, паведамляе «Белсат».

Каб знайсці грошы на выпіўку, прасіў у мінакоў альбо шукаў кардон, краны, дрот і здаваў у нарыхтоўчыя пункты. Аднойчы, калі вельмі хацелася выпіць і не было чаго, а пад рукой аказаўся спіртавы раствор «зялёнкі», выпіў яго. Атрымаў апёк слізістых абалонак.

Zrzut-ekranu-2017-10-26-o-12.11.53

«Бутэлька чарніла – гэта была мая сям’я, мая мама і мае дзеці. Мой сэнс жыцця, – расказвае Аляксандр. – Мне трэба было напіцца і забыцца. І так усё па колу ішло гадамі… Але потым унутры ў мяне нарадзілася просьба: «Госпадзе, калі ты ёсць, дапамажы, калі ласка!»

Аднойчы на сметніцы ён знайшоў Новы Запавет і стаў яго чытаць, вывучыў малітву «Ойча наш». А затым сустрэў верніка, які дапамог яму знайсці цэнтр рэабілітацыі і ўзнавіць дакументы. Неўзабаве у царкве ён пазнаёміўся з дзяўчынай, з якой сем гадоў таму ажаніўся. Зараз у сям’і трое дзяцей. “І гэта ў прынцыпе ўсё з нуля, з абсалютнага нуля”, – адзначыў былы бесхацінец.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі