Мітрапаліт Кандрусевіч памаліўся ў Курапатах і Трасцянцы

Тростенец
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 31 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, з якой пачынаецца актава малітвы за памерлых,маліўся ў Трасцянцы і Курапатах.

Разам з мітрапалітам Кандрусевічам за бязвінна забітых маліліся ксяндзы канонікі Антоній Клімантовіч і Юрый Санько,  паведамляе catholic.by.

Курапаты – лясны масіў на паўночным ускрайку Мінска, дзе ў 1937–1941 гадах НКУС масава расстрэльваў людзей, у тым ліку – выбітных дзеячаў беларускай культуры.

Малы Трасцянец – найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны гітлераўцамі ў наваколлях Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі. Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года на тэрыторыі калгасу імя Карла Маркса.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі