Папа Францішак: святыя – незаўважныя людзі, якія дапамагаюць Богу весці свет наперад

Papa
Папа Рымскі Францішак 1 лістапада падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы святога Пятра ў Рыме ва ўрачыстасць Усіх Святых падкрэсліў, звяртаючыся да вернікаў: “святыя – гэта не нейкія дасканалыя супергероі, а людзі, якія сустрэліся з Панам».

«Святыя — нашыя браты і сёстры, якія прынялі святло Бога ў сваё сэрца і выпраменілі яго ў свет, афарбаваўшы яго ў свой  “колер”. Але ўсе яны сталі празрыстымі ў змаганні з брудам і цемраю граху, каб прапусціць праз сябе лагоднае святло Бога», – падкрэсліў кіраўнік Каталіцкай Царквы, паведамляе catholic.by.

“Шчаслівыя, простыя, пакорныя, якія даюць месца Пану, якія ўмеюць плакаць з-за іншых і з-за сваіх уласных памылак, якія маўчаць, змагаюцца за справядлівасць, праяўляюць міласэрнасць да ўсіх, захоўваюць чысціню сэрца, заўсёды імкнуцца да міру і радуюцца, якія не ненавідзяць і, нават калі пакутуюць, адказваюць на зло дабром”, – ахарактарызаваў святых Папа Францішак, дадаўшы: “яны, як і ўсе, дыхаюць паветрам, забруджаным злом, якое ёсць у свеце, але ў дарозе ніколі не губляюць шляху, вызначанага Езусам».

“Сёння – сямейнае свята: свята шматлікіх простых і незаўважных людзей, якія насамрэч дапамагаюць Богу весці свет наперад”, – дадаў пантыфік.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі