Сабчак, Кадыраў і Паклонская патрабуюць пахаваць труп Леніна

Mavzolei_Lenina-660x330

Напярэдадні 100-годдзя бальшавіцкага перавароту ў Расіі з новай сілай аднавіліся спрэчкі аб неабходнасці пахавання ляжачага на Чырвонай плошчы ў Маскве лідара камуністычнай рэвалюцыі Уладзіміра Леніна.

Так, тэлевядучая і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты РФ Ксенія Сабчак на сустрэчы з жыхарамі Екацярынбурга прапанавала прыбраць цела Уладзіміра Леніна з Чырвонай плошчы, бо, на яе погляд, гэта паказчык «сярэднявечнага ўкладу жыцця ў краіне». «Я лічу, [што] то Сярэднявечча, у якое мы зараз правальваемся, гэта, у тым ліку, таму, што ў XXI стагоддзі ў нас на галоўнай плошчы краіны ляжыць труп чалавека. Таму труп Леніна трэба прыбраць з Чырвонай плошчы», — сказала яна, перадае ТАСС.

А кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што «даволі глядзець на труп Леніна». Паводле яго, «кiраўнiка рэвалюцыі даўно трэба пахаваць назаўсёды, гэта і разумна і чалавечна». Ён таксама назваў няправільным тое, «што ў самым сэрцы Расіі, на Чырвонай плошчы, стаіць труна з нябожчыкам». «Калі рашэнне аб пахаванні цела Леніна будзе прынята, то яно будзе самым верным з гістарычнага пункту гледжання», — падкрэсліў кіраўнік Чачэніі.

Падтрымала яго і дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская, якая адзначыла ў Facebook, «што глядзець на труп у цэнтры сталіцы — гэта прынамсі не гуманна і не па-людску». «Калі рашэнне аб пахаванні будзе прынята, значыць, наступіць новы этап развіцця нашай Радзімы з перавернутай старонкай мінулага і гатоўнасцю ісці далей, памятаючы ўрокі гісторыі», — дадала яна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі