У Оршы пройдуць рэкалекцыі для жанчын «Непрабачэнне»

молитва
У Оршы па ініцыятыве каталіцкіх манахаў-марыянаў з 17 па 19 лістапада пройдуць рэкалекцыі для жанчын – чарговы курс «Эстэра».

Рэкалекцыі пачнуцца ў пятніцу ў 18.00 і скончацца ў нядзелю ў 13.30 на тэму “Непрабачэнне”. “Праблема непрабачэння закранае як мужчын, так і жанчын, але ў жыцці жанчын, якія па сваёй прыродзе не толькі спачувальныя і добрыя, але таксама часта і безабаронныя, гэтая праблема займае асаблівае значэнне”, – тлумачаць арганізатары, паведамляе catholicnews.by.

Папярэдні запіс абавязковы і трывае да 15 лістапада (+375 (29) 713 02 33, а. Аляксандр Жарнасек МІС).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі