Архіепіскап Пінскі Стэфан: родная мова – місіянерская

Стефан
Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан 2 лістапада ўзяў удзел у рэспубліканскіх урачыстасцях у гонар Якуба Коласа “Няхай жа будзе шчаслівай ваша дарога!”, якія адбыліся ў 31-ы раз напярэдадні дня нараджэння паэта ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі ў Мінску.

Удзел у свяце ўзялі навукоўцы, супрацоўнікі даследчых інстытутаў, бібліятэкаў і музеяў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, амбасадары, паведамляе pinskeparh.by.

Распавядаючы пра свій шлях для творчасці Якуба Коласа, архіепіскап Стэфан узгадваў сваю першую настаўніцу роднай літаратуры, першы вывучаны на памяць верш Якуба Коласа, які памятае дагэтуль. Асабліва падкрэсліў уладыка Стэфан “місіянерства роднай мовы”.

Дэлегацыя Лунінецкага раёна прывезла супрацоўнікам музея падарунак – каравай з каласкамі, які па просьбе настаяцеля Бастынскага Параскевінскага храма протаіерэя Іаана Пятрэнкі выпекла мясцовая майстрыха Любоў Лышчык.

Свята працягнулася 3 лістапада адбыўся ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі. Удзел у Коласаўскіх урачыстасцях бралі архіепіскап Пінскі, а таксама святары Піншчыны – іераманах Агафангел (Аца Будзішын) з Сербіі, кіраўнікі аддзелаў Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў і іерэй Сергій Плотніцкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі