З’явілася ў продажы гульня-самаклейка на Адвэнт
Рэдакцыя газеты “Каталіцкі веснік” выдала гульню-самаклейку на Адвэнт.
Пазл памерам А4 распрацавала мастачка з Глыбокага Вольга Будкіна, паведамляе catholicnews.by.
Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.
Адвэнтовую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак, атрымаўшы за яго элемент-самаклейку і запоўніўшы гульню.
Замовіць гульню-самаклейку можна, напісаўшы ліст у рэдакцыю па адрасе: вул. Савецкая, 1, 211793 г. Глыбокае, Віцебская вобласць і пазначыўшы прозвішча, імя, поўны зваротны адрас з паштовым індэксам і колькасць.
Можна патэлефанаваць па нумары +375 (29) 736 53 07 (з 9 да 18 гадзін, акрамя нядзелі) альбо напісаць на э-мэйл katalickivesnik@gmail.com.
Кошт гульнi-пазла 1 руб. Пры замове ад 10-ці асобнікаў – 80 капеек.
У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым кардоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.
Гульня-самаклейка высылаецца накладзеным плацяжом. Пакупніку неабходна будзе аплаціць выдаткі Белпошты па перасылцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)