Мітрапаліт Павел асвяціў новы крыж Еўфрасінні Полацкай

Павел
У Полацку ў Сафійскім саборы 10 лістапада мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, здзейснілі святочную Боскую літургію, прымеркаваную да 1025-годдзя заснавання праваслаўнай Полацкай епархіі.

Архіпастырам саслужылі клірыкі епархіі, за богаслужбай спяваў хор пад кіраўніцтвам Іны Клачковай, паведамляе church.by.

На богаслужбе прысутнічалі старшыні Полацкага райвыканкама, Наваполацкага гарадскога савета дэпутатаў, іншыя прадстаўнікі адміністрацыі горада і свецкай улады.

Падчас богаслужбы мітрапаліт Павел ўзнагародзіў протаіерэя Аляксандра Пятліцкага і протаіерэя Валерыя Федуковіча правам нашэння паліцы, іерэя Ігара Чэчуковіча узвёў у сан протаіерэя.

Па заканчэнні Літургіі Патрыяршы Экзарх асвяціў копію новастворанага крыжа прапачэснай Еўфрасінні Полацкай, вырабленую да юбілею.

Усім молячымся ўладыка Павел ўручыў абразкі з выявай крыжа прапачэснай Еўфрасінні Полацкай.

Пасля мітрапаліт Павел і архіепіскап Феадосій наведалі Полацкую кадэцкую вучэльню, дзе пагутарылі з навучэнцамі і дабраславілі іх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі