У Мінску прапанавалі ўсталяваць Дзень медработніка ў гонар Скарыны

Выступае Ірына Дубянецкая
Выступае Ірына Дубянецкая

У ланцугу творчых юбілейных імпрэз, прысвечаных Францыску Скарыну, выдатнае мерапрыемства ў мастацкай галерэі арганізаваў вядомы графік і грамадскі дзеяч Мікола Купава, адзін з самых апантаных удзельнікаў святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Вершы чытае Алесь Разанаў
Вершы чытае Алесь Разанаў

Ён выступіў з ідэяй ушанаваць дзень 9 лістапада, у які ў 1512 годзе Скарына абараніў у Падуі годнасць доктара лекарскіх навук, і зрабіць гэты дзень нацыянальным Днём медыцынскага работніка.

Музыку выконвае гурт блокфлейтаў “ Вrevis”
Музыку выконвае гурт блокфлейтаў “ Вrevis”

З гэтай нагоды 11 лістапада ў мінскім Палацы мастацтваў адбылася сустрэча навукоўцаў у галіне медыцыны, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і мастацтвазнаўцаў — усіх, хто звязаў сваю дзейнасць з тэмай  Скарыны.

На імпрэзе з лекцыяй пра эпоху Францыска Скарыны выступіла доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая. Яна распавяла пра новыя знаходкі ў галіне скарыназнаўства. Да гасцей прамовіў паэт Алесь Разанаў, аўтар кнігі «Маем найбольшае самі». На імпрэзе з дакладам “Лекар Францыск Скарына і яго час выступіў доктар мінскага кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра Віталь Равінскі. Мікола Купава распавёў пра партрэт Скарыны ў кнігах Бібліі 1517-1518 гадоў.

Выдатную атмасферу эпохі Рэфармацыі стварыў выкананнем старадаўняй музыкі гурт блокфлейтаў “ Вrevis” пад кіраўніцтвам Паўла Сурагіна.

Эла Дзвінская, фота аўтара

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі