У Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў

1

З 3 па 5 лістапада ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам “Будзь воля Твая!” прынялі ўдзел адзінаццаць чалавек з Ліды і са Шчучына.

Удзельнікі разам з а. Аляксандрам Махначом SP, адказным за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, разважалі над прысутнасцю Бога ў асабістым жыцці чалавека і даверы Ягонай волі. Акрамя тэарэтычнага зместу, кожны мог паразважаць над асабістымі адносінамі з Панам Богам на практыцы — падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ці асабістай малітвы.

3

У праграме духоўных сустрэч быў час і на футбол. Атмасфера даверу, якая панавала падчас гэтых сустрэч, дазволіла юнакам адкрыць сваё сэрца на дзеянне Духа Святога ў іх жыцці і на дары, якімі Ён узбагачае жыццё кожнага з іх.

Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP

Фота: а. Аляксандр Махнач і а. Віталь Слука SP

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі