СЛОВА, якое гучыць моцна… У Гомелі на гэтым тыдні пройдзе святкаванне 500-гадовага юбілею беларускай Бібліі

Скарина

У 2017 годзе ў нашай краіне адзначаецца унікальны юбілей — 500 год Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынам! Значнасць гэтай падзеі для лёсу нашай Бацькаўшчыны складана пераацаніць. Пэўныя пастановы са Святога Пісьма ўвайшлі ў той час у заканадаўства нашай дзяржавы, а ўся краіна перажыла вялікі ўздым як у духоўным, так і ў эканамічным плане.

Памятаючы пра гэта, некалькі эвангельскіх цэркваў горада Гомеля аб’ядналі свае намаганні ў падрыхтоўцы да святкавання юбілея, на які запрашаюць усіх жыхароў свайго горада. Урачыстыя вечары адбудуцца з 17 па 19 лістапада 2017 года ў Цэнтры інклюзіўнай культуры па вул. Юбілейнай д. 48. Пачатак у 18.30.

Арганізатары падрыхтавалі шмат цікавага для ўсіх гасцей свята. Так, на адкрыцці ў пятніцу ўсе ахвочыя будуць мець унікальную магчымасць надрукаваць сабе старонку з Бібліі так, як гэта рабіў сам Скарына. Увесь час будзе працаваць выстава старых экзэмпляраў Бібліі, а таксама сучаснай хрысціянскай літаратуры.

У праграме акрамя пазнавальных лекцый на гістарычную і біблійную тэматыку запланаваны выступы харавых і вакальна-інструментальных музычных калектываў, удзел хрысціянскага аркестра народных інструментаў, а ў суботу аматарская тэатральная моладзевая суполка прапануе для прагляду спектакль пад назвай “СЛОВА, якое гучыць моцна…”.

На памяць пра ўдзел у свяце можна будзе зрабіць фатаздымак у адмысловай фатазоне ў вобразе самога доктара Францыска.

500-годдзе беларускай Бібліі, якое сення адзначае Беларусь, гэта куды больш, чым проста дата, звязаная з кнігадрукаваннем. І арганізатары запрашаюць гамельчан разам адсвяткаваць гэту знакавую падзею і яшчэ раз асэнсаваць той грамадны ўнёсак, які зрабіла Біблія для развіцця нашай краіны ў мінулым, а таксама паразважаць пра яе значэнне і ў сенняшні час.

Больш інфармацыі пра святочныя вечары вы можаце знайсці на сайце — www.500.of.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі