У Мінску просяць перайменаваць праспект Дзяржынскага ў праспект Станкевіча

23517661_1552225848228736_2095794323533766554_n

Старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова перадала ў Менгарвыканкам і Менгарсавет 100 подпісаў за перайменаванне праспекту Дзяржынскага ў праспект Адама Станкевіча.

“У адрозненні ад Дзяржынскага Адам Станкевіч – выбітны дзеяч беларускага адраджэння, святар, лідар беларускага руху 1920-1930-х гадоў, пісьменнік і рэдактар, навуковец і ідэолаг, кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў эпоху яе росквіту. Мы лічым, што менавіта такія асобы, як Адам Станкевіч мусяць быць ушанаваныя ў назвах вуліцаў, праспектаў і плошчаў нашага горада”, — гаворыцца ў звароце, паведамілі Krynica.info ў СХР.

Да звароту таксама прыкладзеная біяграфія ксяндза Адама Станкевіча. “Надышоў час пазбаўляцца ад крывавай савецкай спадчыны ў назвах беларускіх гарадоў, вёсак і вуліц, а тым больш ад тых, якія звязаныя з пачынальнікам чырвонага тэрору”, — дадала лідар СХР.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі