Віцебскі суд прызнаў святара з Расіі вінаватым у сутэнёрстве

kireev

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 14 лістапада прызнаў вінаватым 39-гадовага праваслаўнага святара Мікалая Кірэева ​​з Ленінградскай вобласці Расіі ў замаху на арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асоб для прастытуцыі — пры гэтым злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад гэтай асобы абставінах.

Яго прысудзілі да 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Сваю віну ў злачынствах святар не прызнаў. Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме, перадае TUT.by.

Святара затрымалі 3 жніўня на аўтавакзале Віцебска пры спробе сесці ў аўтобус разам з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі. Па дадзеных следства, ён з красавіка па жнівень перапісваўся з імі ў інтэрнэце і, угаварыўшы на занятак прастытуцыяй у Санкт-Пецярбургу, прыехаў у Віцебск, каб даставіць іх у Расію.

Таксама следчыя заяўляюць, што расеец у змове з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістана ў студзені-лютым вёў аналагічную перапіску ў інтэрнэце з іншымі беларускамі, дзве з якіх пагадзіліся займацца прастытуцыяй у Санкт-Пецярбургу. Па ўказанні святара дзяўчына ў лютым прыехала ў Гомель для вербавальных гутарак з жанчынамі, але яе затрымалі пры пасадцы ў цягнік на чыгуначным вакзале Гомеля, а затым асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі