На Гарадзеншчыне перапахавалі 666 нямецкіх і аднаго расійскага салдата Першай сусветнай вайны

перезахоронение
У вёсцы Барташы ў Гродненскай вобласці 9 лістапада адбылося перапахаванне астанкаў невядомага расійскага воіна, які загінуў ў гады Першай сусветнай вайны.

Салдаты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна ў жніўні-верасні правялі раскопкі і знайшлі астанкі 667-і ахвяраў Першай сусветнай вайны. 666 з іх былі ідэнтыфікаваныя як салдаты Германскай імперскай арміі і перададзены для перапахавання прадстаўнікам Народнага саюза Германіі, а адзін – прызнаны расійскім салдатам. Яго вырашылі перапахаваць на мясцовых могілках, паведамляе dzyannica.by.

Тое, што гэта расійскі салдат, – вызначылі па рэштках вопраткі і абутку (рэшткі ваеннага мундзіра часоў царскай Расіі і струхлелыя пагоны). Захавалася і надмагільная пліта, на якой ёсць надпіс на польскай мове «Nieznany rosyjsky zolnerz».

Мясцовы святар іерэй Сергій Сямашка адслужыў заўпакойную ліцію і акрапіў асвечанай вадой месца спачыну расійскага салдата.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі