У Баранавічах пройдуць адвэнтавыя «Сужэнскія сустрэчы»
У Баранавічах ў каталіцкім доме Святой Тройцы з 8 па 10 снежня пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі для сужэнстваў.
Арганізатар – рух «Сужэнскія сустрэчы», паведамляе catholic.by.
У рэкалекцыях могуць прыняць удзел людзі рознага ўзросту, з розным досведам сямейнага жыцця і ўзроўнем ведаў, рознай ступенню пабожнасці, розным веравызнаннем; пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, і сужэнствы ў паўторным шлюбе.
Удзел у рэкалекцыях прымаюць абое сужэнцаў, без удзелу дзяцей і ва ўсіх пунктах праграмы. Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00.
Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адзін аднаго, а з другога — у выпадку непаразуменняў — дапаможа выйсці з канфліктных сітуацый.
Кантактныя нумары для запісу: Святлана Квяткоўская +375 (29) 644-26-05, Аляксандр Квяткоўскі +375 (29) 529-93-50, e-mail: suvstrechi@mail.ru.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)